Штодзённае ўжыванне садавіны і гародніны можа палепшыць настрой

Ужо даўно вядома, што садавіна і гародніна з'яўляюцца важнай часткай здаровага рацыёну, але цяпер навукоўцы даказалі псіхалагічныя перавагі збалансаванага харчавання.

Спецыялісты з Універсітэта Отаго ў Новай Зеландыі выявілі, што ўжыванне натуральна вырашчаных прадуктаў харчавання патэнцыйна можа палепшыць настрой і перамагчы дэпрэсію усяго за два тыдні.

Даследчыкі вывучылі 170 дарослых ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, распытаўшы аб іх звычках харчавання. Удзельнікі былі падзеленыя на тры групы, каб ацаніць уплыў рацыёну харчавання з высокім утрыманнем садавіны і гародніны на настрой. Адна група на працягу двух тыдняў працягвала харчавацца, як звычайна; другую групу заахвочвалі ёсць больш садавіны і гародніны пры дапамозе тэкставых напамінкаў і папярэдне аплачаных ваўчараў ў памеры 10$; падыспытным з трэцяй групы штодня давалі дзве дадатковыя порцыі свежых прадуктаў – моркву, ківі, яблыкі і апельсіны. Менавіта ў апошняй групе назіраліся значнае паляпшэнне псіхалагічнага стану удзельнікаў і больш высокі ўзровень матывацыі, і дадзеныя змены былі прыкметныя за ўсё праз 2 тыдні. Тым не менш, людзі, якія атрымлівалі тэкставыя нагадванні і ваўчары, не прадэманстравалі аналагічных паляпшэнняў, адзначаюць навукоўцы.